16.04.2018 / 10:51

У Глыбоцкім раёне з агню ўратавалі 96 цялят 3

У Глыбоцкім раёне супрацоўнікі МНС разам з работнікамі фермы ў вёсцы Свядава выратавалі пры пажары 96 цялятаў, паведамілі БелТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра ўзгаранне ў цялятніка ў вёсцы Свядава паступіла на пульт дзяжурнага 15 красавіка ў 12.49. Працаўнікі гаспадаркі і ратавальнікі вывелі з палаючага будынка 96 цялятаў. У выніку пажару ў цялятніку, які належыць ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс», знішчаны дах. Прычына пажару высвятляецца.

0
Спасли всех? / Адказаць
16.04.2018 / 19:29
Причина пожар - пожар.
0
Поль / Адказаць
16.04.2018 / 20:28
Какие молодцы! Надеюсь,все телята спаслись.
0
Кот Мартын / Адказаць
17.04.2018 / 21:40
У Глыбоцкім раёне з агню ўратавалі 96 цялят для того, чтобы их забить через полгода и продать в Минске на рынке..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру