16.04.2018 / 11:57

Лукашэнка павіншаваў Джуканавіча з абраннем прэзідэнтам Чарнагорыі 1

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Міла Джуканавіча з абраннем на пасаду прэзідэнта Чарнагорыі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Ваша перамога сведчыць аб падтрымцы грамадзянамі курсу на забеспячэнне стабільнасці, паступальным развіцці дзяржавы і ўмацавання яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Спадзяюся на далейшае пашырэнне сяброўскіх беларуска-чарнагорскіх адносін і плённае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу», - гаворыцца ў віншаванні.

1
Бурбалкі / Адказаць
16.04.2018 / 18:05
Браты назаўжды! Славяне!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру