16.04.2018 / 14:36

Як у беларускіх гаворках называлі жанчыну, якой дома не сядзіцца? КАРТА 32

Жанчына, якая так любіць камунікацыю, што ходзіць увесь час па суседзях, ёсць, бадай, у кожнай вёсцы.

Як такіх жанчын называлі ў вас: пасялуха, пахатуха ці, можа, блында? А можа вы сустракалі і такога мужчыну?

22 розных варыянты дае «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак»:

2
Міхаіл / Адказаць
16.04.2018 / 14:59
У Чашніцкім і Лепельскім раёнах, што на Віцебшчыне, чуў, як такіх жанчын называлі БЛЫНДА І БАДЗЯЎКА.
1
Ян / Адказаць
16.04.2018 / 15:06
Я ў дзяцінстве любіў хадзіць у госці да сяброў. Маці казала што гэта «непрылічна» і называла пахáтнікам
2
Тамара / Адказаць
16.04.2018 / 15:25
У нас на Палессі кажуць -пахатніца.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру