16.04.2018 / 15:15

Беларускія гімнасты ўзялі тры медалі на ЧС у Бельгіі 2

Тры медалі заваявалі беларускія атлеты на 26-м чэмпіянаце свету па спартыўнай акрабатыцы, што завяршыўся ў бельгійскім Антверпэне, паведамляе БелТА.

Срэбраны медаль у выступе змешаных пар заваявалі беларусы Ганна Касьян і Канстанцін Яўстаф'еў, якія атрымалі ад суддзяў 29,330 бала. Лепш выступіла толькі пара з Расіі — дасведчаная Марына Чарнова і Георгій Патару — 30,640. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі Бельгіі. 

Як паведамлялася, беларуская жаночая каманда па спартыўнай акрабатыцы ў складзе Юліі Івончык, Веранікі Набокінай і Карыны Сандовіч заваявала срэбраны медаль. Яшчэ адна ўзнагарода, бронзавая, у зборнай Беларусі ў камандным турніры, дзе ўлічваліся вынікі фіналаў жаночых груп, мужчынскіх і змяшаных пар.

У чэмпіянаце свету па спартыўнай акрабатыцы ў Антверпэне ўзялі ўдзел 170 спартсменаў з 19 краін.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
17.04.2018 / 21:38
Малайцы гiмнасты! Не тое, што какеiсты на якiх гне карак уся Беларусь , а атдачы -0%. Трэба у квкеiстау грошы забраць , а атдаць гiмнастам , iтым спартоуцам, хто праслауляе Беларусь, альбо хаця б б'ецца на спаборнiцтвах , а не едзе у турыстычную паездку ды для таго каб у Дзюцi - фры схадзiць
0
Вася чэсных / Адказаць
18.04.2018 / 08:45
Молодцы! И спортсмены, и родители и тренера! Только в такой связке возможен результат. Настоящие герои!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру