Расійскі рэгулятар сферы масавых камунікацый прыступіў да блакавання мессенджера Telegram. Аб гэтым паведамляецца на сайце Роскомнадзора. Заблакаваць Telegram раней вырашыў Таганскі суд Масквы з-за адмовы адміністрацыі месенджара выдаць ФСБ ключы шыфравання паведамленняў карыстальнікаў, паведамляе Бі-бі-сі.

«Інфармацыя пра дадзеныя інтэрнэт-рэсурсы (сайты «Телеграма») у панядзелак, 16 красавіка, накіраваная аператарам сувязі з мэтай абмежавання доступу», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Роскомнадзора.

Кіраўнік Роскомнадзора Аляксандр Жараў заявіў, што ведамства таксама запатрабуе ад Apple і Google выдаліць прыкладанне Telegram са сваіх крамаў. 

«Колькі зойме працэс блакавання? Некалькі гадзін, паколькі аператары яго выгружаюць, і працэс блакавання будзе паступова нарастаць», - дадаў Жараў.

Заснавальнік Telegram Павел Дураў назваў блакаванне месенджара на тэрыторыі Расіі антыканстытуцыйным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0