16.04.2018 / 16:31

Мінскі аэрапорт увайшоў у пяцёрку самых пунктуальных у свеце 4

Нацыянальны аэрапорт Мінск у сакавіку стаў другім у Еўропе ў рэйтынгу OAG па рэгулярнасці палётаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе аэрапорта.

Даследчая кампанія OAG абвясціла рэйтынг за сакавік 2018 года. Паводле справаздачы OAG па рэгулярнасці палётаў за сакавік бягучага года аэрапорт Мінска заняў пятае месца на міжнародным узроўні і другое месца на рэгіянальным узроўні (Еўропа) пасля аэрапорта Саарбрукен (Германія).

OAG - даследчая кампанія са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі, якая прадстаўляе найбольш дакладную інфармацыю аб статусе рэйсаў аэрапортам, авіякампаніям, абслуговым кампаніям, кансультантам па ўсім свеце.

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных кірунках.

2
Владимир / Адказаць
16.04.2018 / 20:44
Думаю и самых пустых)))
3
аргер сергерпур / Адказаць
16.04.2018 / 23:00
сколько не летал всегда взлет с опозданием посадка с опозданием  какая пунктуальность разве что армянская
2
Антон / Адказаць
16.04.2018 / 23:55
Ну, вядома, колькі ж самалётаў у Мінску, паўпусты аэрапорт (у параўнанні з еўрапейскімі)...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру