16.04.2018 / 16:36

Брытанія: сірыйскія і расійскія сілы не дапускаюць інспектараў на месца хімічнай атакі 13

У Гаазе пачалося пасяджэньне выканаўчага камітэту Арганізацыі па забароне хімічнай зброі, прысьвечанае меркаванай хімічнай атацы ў сырыйскім горадзе Дума 7 красавіка.

Генэральны сакратар Арганізацыі па забароне хімічнай зброі паведаміў, што група экспэртаў арганізацыі на мінулым тыдні прыбыла ў Сырыю, каб пачаць працу па ўсталяваньні фактаў на месцы меркаванай атакі, у горадзе Дума. Аднак, паводле яго слоў, місія да гэтага часу не змагла пачаць працу ў Думе.

Брытанская дэлегацыя абвінаваціла ўлады Сырыі і Расеі ў стварэньні перашкод для працы місіі, а прадстаўнік ЗША заявіў, што Расея, магчыма, зьнішчае доказы на месцы меркаванай хімічнай атакі.

Горад Дума на мінулым тыдні перайшоў пад кантроль сырыйскіх урадавых сіл, там таксама разьмешчана расейская ваенная паліцыя.

Намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што адпраўцы місіі АЗХЗ ў Думу «перашкаджаюць наступствы ўдару ЗША і саюзьнікаў», нанесенага ў ноч на суботу. Гэты ўдар не наносіўся па цэлях у Думе.

Войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, як сьцьвярджаюць краіны Захаду, спасылаючыся на адкрытыя крыніцы і дадзеныя выведкі, ажыцьцявілі хімічную атаку, ахвярамі якой сталі мірныя жыхары. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя нанесьлі ў суботу ракетны ўдар па аб’ектах у Сырыі, зьвязаным, як сьцьвярджаецца, з распрацоўкай хімічнай зброі. Расея рэзка асудзіла ўдар і абвінаваціла краіны, якія яго нанесьлі, у імкненьні сарваць працу інспэктараў АЗХЗ.

2
Пентагон / Адказаць
16.04.2018 / 18:16
Мало Трамп им всыпал,нужно было не 105,а 1500 ракет,тогда бы был толк.
1
аргер сергерпур / Адказаць
16.04.2018 / 20:38
БРЫДКИЯ ПАДЛЮКИ ЧУЮЦЬ ШТО КАНЕЦ ХУТКА
0
из Москвы / Адказаць
16.04.2018 / 21:00
Мне как то не верится в написанное здесь. Хотя, при таких и ранее враках нашего типа Лаврова и запрете на импорт лекарств и всего западного и американского, всё уже может быть.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру