16.04.2018 / 17:56

Анекдот. Званок псіхолагу 10

Я трымаю гаспадарку: дзве каровы, свінні, авечкі, гусі-качкі… яшчэ там, па дробязі… Падкажыце, калі ласка, як мне наладзіць адносіны з суседзямі знізу?

4
хамса / Адказаць
16.04.2018 / 18:34
калі была маленькай (ну ў школу не хадзіла шчэ), у мяне такое было ўяўленне пра вадаправод (жылі мы на 7-м паверсе 9-ці павярховіка): верхнія памыюцца, і вада сцякае да нас.. думала: дзякуй, што жывем толькі на 7-м, а не на 1-м паверсе - вось каму не пашчасціла-та)
п.с. дарэчы, не на пустым жа месцы я, маленькая, так думала.. у Рыме.. у лазнях ≈ ж так і было.. так, гаспада?)
0
Valkyrja / Адказаць
20.04.2018 / 00:58
Хамса, а што Вы думалі пра каналізацыю?
0
хамса / Адказаць
20.04.2018 / 11:39
Valkyrja, пэўна нічога.. бо такую маленькую магло зацікавіць бадай толькі тое, што можна памацаць.. то бок вада - вось яна, а каналізацыі нябачна, таму - што пра яе думаць?)
праблемы экалогіі (смеццевыя звалкі, каналізацыя і інш.) пачалі цікавіць мяне ў школьным узросце.. калі я была б прэзідэншчыцай ці кшталту таго) надавала б гэтым праблемам шмат увагі
малы неяк (тады ён быў у малодшых класах) спытаў у мяне:
- а як вада на Зямлі ачышчаецца?
я секунду падумаўшы, як у двух словах растлумачыць пра розныя ачышчэнні рознай вады на Зямлі (а малы тады шчэ Зорныя войны глядзеў) выдала:
- ды ≈ як на касмічным караблі.. замкнёны цыкл, разумееш? бо Зямля наша па сутнасці і ё велізарны касмічны карабель, што нясецца з неймавернай хуткасцю ў прасторах Сусвету
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру