16.04.2018 / 19:22

Лаўроў: Адносіны Расіі з Захадам горшыя, чым у часы халоднай вайны 16

Расія не маніпулявала доказамі на месцы меркаванага выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі, заявіў у інтэрв'ю Бі-бі-сі міністр замежных спраў краіны Сяргей Лаўроў.

«Я гарантую, што Расея нічога не зачышчала на гэтым месцы», - заявіў Лаўроў у праграме HardTalk.

Раней падобныя асцярогі выказвалі прадстаўнікі заходніх дзяржаў.

У прыватнасці, як паведамляла агенцтва Рэйтэр, пастаянны прадстаўнік ЗША ў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі Кэнэт Уорд выказаў меркаванне, што Расея магла знішчыць доказы на месцы атакі.

Наконт меркаванага выкарыстання хімзброі ў Сірыі, Лаўроў адзначыў, што ўсе доказы, якія падаюць заходнія краіны, заснаваныя на інфармацыі ў СМІ і сацыяльных сетках.

«Няма доказаў, што 7 красавіка ў Думе была выкарыстана хімічная зброя. Што сапраўды мела месца, дык гэта пастаноўка», - сказаў ён.

Ён таксама задаўся пытаннем, чаму ўдары па Сірыі былі ажыццёўлены за суткі да таго, як на месца меркаванай хіматакі павінны былі прыбыць эксперты АЗХЗ.

Лаўроў заявіў, што прамой канфрантацыі паміж Расіяй і ЗША падчас удараў не адбылося дзякуючы дзейнаму каналу сувязі для каардынацыі дзеянняў у Сірыі.

Пры гэтым, на думку Лаўрова, адносіны Расеі і Захаду цяпер горшыя, чым былі ў часы халоднай вайны. Ён таксама заявіў, што ўдары па Сірыі не застануцца без адказу.

0
Anti social social club. / Адказаць
16.04.2018 / 19:39
Неужели? Мы, так то, думали все тип-топ. Подумаешь 2 войны развязали, одну в Европе, другую-на Востоке, с применением хлора и массовыми жертвами среди мирного населения. Подумаешь, так прост, взяли траванули британского подданного боевым хим. оружием на территории Британии... Никто не понимает Россию, это печально.
1
ЗЫГМУСЬ / Адказаць
16.04.2018 / 20:15
Адкуль табе ведаць,Сярога?Ты тады пад стол пехам хадзіў,з мамкай у чэргах за малаком стаяў,але краінай усе роўна ганарыўся
2
аргер сергерпур / Адказаць
16.04.2018 / 20:33
Хай заужды будзе так
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру