16.04.2018 / 20:34

У бальніцы Солсберы распавялі пра паляпшэнне стану Скрыпаля 5

Стан атручанага экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля паляпшаецца, але ён па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі, паведамілі РБК ў акруговай бальніцы Солсберы.

«Пасля інцыдэнту ў Солсберы 4 сакавіка адзін пацыент (мужчына ва ўзросце 60 гадоў) застаецца на апецы акруговай бальніцы Солсберы пасля ўздзеяння нервова-паралітычнага рэчыва», - дадаў прадстаўнік прэс-службы, пацвердзіўшы, што гаворка ідзе пра Сяргея Скрыпаля.

Дачка Скрыпаля Юлія, якая таксама была атручаная, выпісалася з бальніцы 10 красавіка. Пасля гэтага Бі-бі-сі паведаміла, што яна знаходзіцца ў «бяспечным месцы». 11 красавіка газета The Sun паведаміла, што Юлія Скрыпаль была перапраўлена са шпіталя ў Солсберы ў шпіталь на брытанскай вайсковай базе.

7
Клопау Таркан / Адказаць
16.04.2018 / 20:49
Колькi ж ужо ён будзе паляпшацца , нiяк не аклiмаецца .
7
из Гродно / Адказаць
16.04.2018 / 20:55
Вот и пожалуйста,скоро Терезе Мэй придется извиняться как Тони Блэру.
2
из Москвы / Адказаць
16.04.2018 / 21:10
Тут уж даже мне москвичу коренному кажутся оправданными эти меры предосторожности. Но почему тогда не лечить Сергея Скрипаля в том самом госпитале? Ведь в простой больнице гораздо сложнее обеспечить его безопасность, а он не всё же ранее рассказал британским спецслужбам, конечно, ведь он профессионал и учился во времена СССР в школе, которую пройдя даже вон президентами становятся некоторые.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру