16.04.2018 / 22:22

Ад рэдактара. Прачытайце гэта абавязкова: «Арганіст» 14

Якое кіно можна зняць паводле гэтага сюжэта! Беларускі дзеяч Адольф Клімовіч 7 гадоў хаваўся ад МГБ, зарабляючы як арганіст у вясковым храме. МГБ абставіла ягоную жонку агентамі, але ёй усё адно ўдавалася сыходзіць ад сачэння і прыязджаць да яго. МГБ расставіла сеці, каб Клімовіча злавіць. Толькі за ягонай старой мамай, якая жыла пад Клюшчанамі (гэта цяпер Астравецкі раён) сачыла 6 сексотаў, жыхароў гэтай вёскі (імёны ёсць у справе). Усё марна. І нават калі завербавалі ксяндза таго касцёла, дзе служыў Клімовіч, то… Але годзе расказваць, прачытайце наш артыкул — выдатную архіўную працу Змітра Дразда.

«Арганіст». Як Адольф Клімовіч сем гадоў хаваўся пад носам у савецкіх спецслужбаў

І калі б талент зняў кіно пра гэта, яно абышло свет. Там яшчэ і хэпі-энд будзе. Дзякуючы таму, што Клімовіч разумна хаваўся, ён здолеў перажыць Сталіна, і выжыць, і нават рэабілітавацца.

P.S. Алесь Кіркевіч у каментах падказаў назву для фільма: «Арганіст».

Рэд.

2
ParaBellum / Адказаць
16.04.2018 / 22:43
Здымем, канешне. Прыйдзе час...
55
Ляксандра / Адказаць
16.04.2018 / 23:59
Ну и что интересного.Скрывался человек,как мышь под веником.Вот геройство.Дед одного моего хорошего знакомого всю жизнь после прихода с последней войны прожил под чужой фамилией.На смертном одре жене признался Она так и не узнала,кто же он на самом деле.И до смерти дрожал при виде милиции.А здесь всего лишь 7 лет.И сразу его в фильм.
3
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
17.04.2018 / 07:34
Я помню той блаславёны час, калі казалі і пісалі не "арган" і "арганіст", а "арганы", "арганісты". У не так далёкі час "арганы" я сустрэў у адным  тэксце Сяргея Грахоўскага, а ў дзяцінстве чытаў у Коласа: "Арганісты пан Сарнецкі..." На маёй памяці і "камуністы" казалі, і да іншых словаў з гэтым "ст" дадавалі канчатак -ы. А калі пагартаць кнігі, газеты і часопісы 1910-1920-х гг.?  
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру