17.04.2018 / 10:00

The Washington Post: Трамп вырашыў адкласці новыя санкцыі супраць Расіі 16

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся прыпыніць увядзенне новых санкцый супраць Расіі, паведамляе The Washington Post са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі газеты, у нядзелю Трамп правёў сустрэчу са сваімі дарадцамі па нацыянальнай бяспецы і выказаў незадаволенасць тым, што ўвядзенне новых санкцый было афіцыйна анансавана, бо ён яшчэ недастаткова іх вывучыў.

На думку суразмоўцаў у адміністрацыі, Трамп наўрад ці ўхваліць новыя санкцыі супраць Расіі, «пакуль для гэтага не з'явіцца падстава».

Раней прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс заявіла, што вырашаць пытанне новых санкцый супраць Расіі ў «найбліжэйшай будучыні».

6
Ралс / Адказаць
17.04.2018 / 10:10
Марыянетка крамлеуская
7
сік / Адказаць
17.04.2018 / 10:13
Паднятая санкцыонная шабля і так напужала неданошаных ваяроў да зялёнага паноса. Але ж моц санкцый не вырашае праблем. Прыклады П.Карэі, Ірана, Венесуэлы сведчаць аб гэтым.
17
Дзед-сьвядомаед / Адказаць
17.04.2018 / 10:29
Какие "санкции"... ? Американские журналисты из OAN(Калифорния, США) побывали в Сирии и выложили в эфир СВОЙ РЕПОРТАЖ, в котором говорится, что НИКАКОЙ ХИМИЧЕСКОЙ АТАКИ НЕ БЫЛО! А вот теперь Трампу придётся доказывать, что "я -- не я, и хата не не моя" .
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру