17.04.2018 / 10:27

Ілан Маск абвінаваціў робатаў у праблемах з вытворчасцю Tesla Model 3 13

Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск прызнаў, што яго кампанія занадта моцна спадзявалася на робатаў пры зборцы аўтамабіляў.

Так Маск адрэагаваў на пытанні пра зрыў тэрмінаў вытворчасці седана Model 3, піша Futurism.

«Так, празмерная аўтаматызацыя ў Tesla была памылкай. Калі быць дакладным, маёй памылкай. Людзі недаацэньваюцца», — напісаў Ілан Маск ў сваім блогу, адказваючы на пытанне карыстальніка аб выкарыстанні робатаў пры зборцы Model 3.

Па словах Маска, празмерная аўтаматызацыя прывяла да таго, што кампанія не паспявае збіраць дастатковую колькасць машын. Стала ясна, што некаторыя часткі вытворчасці аўтамабіляў не могуць быць паспяхова рэалізаваны робатамі.

2
лева / Адказаць
17.04.2018 / 10:32
Калі ж у нас з’явіцца свой Ілон...
4
хамса / Адказаць
17.04.2018 / 10:52
зноў маніпуляцыя ў загалоўку: 'абвінаваціў робатаў'.. найпершую адказнасць ён бярэ на сябе: 'Калі быць дакладным, маёй памылкай.' маладзец
і тут зноў чамусці) праводжу паралелі з богам, у якога многія вераць.. той жа ўсю адказнасць перакладае на тых, каго ён 'стварыў', а сам 'стваральнік' пры гэтым ні пры чым
дарэчы, ну вы ж пэўна ведаеце? Маск лічыць, што мы жывем у матрыцы)
15
сік / Адказаць
17.04.2018 / 10:54
Удалы піаршчык павінен заўсёды пра сябе ўзгадываць. Красамоўныя выступы на мяжы абсурду заўсёды цікавяць малаграматны плебс, і ён гэтым добра карыстаецца. Ніхто не мог сабе ўявіць, што машынка на батарэйках, якая нарадзілася раней аўто на бензіне, стане сёння хітом для лахоў. Пакуль будуць у свеце лахі, да туль будуць і маскі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру