«Россотруднічество» аб'явіла аб запуску праекта «Highly Likely Welcome Back, або пара дадому!» для вяртання расійскіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой. Ім прапануюць перавод у айчынную ВНУ «без лішняй дэмакратыі» і дапамогу з пошукам працы.

Аўтары праекта ўпэўнены, што студэнты з «несяброўскіх краін» гатовыя вярнуцца ў Расію «па палітычных прычынах».

Па словах аўтараў, студэнты змогуць падаць дакументы для пераводу ў МГІМО па паскоранай праграме, ці працаўладкавацца на Далёкі Усход. Як адзначыў дэкан ВНУ, там цяпер гатовыя прыняць некалькі сотняў новых вучняў.

Кіраўнік прадпрымальніцкай супольнасці «Прэактум» Алег Мансураў запэўніў, што ўзровень зарплаты ў Расіі «па некаторых напрамках» значна вышэйшы за еўрапейскі, і многія спецыялісты ўжо вярталіся на радзіму дзеля «амбіцыйных праектаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0