Лідар апазіцыйнай партыі «Грамадзянская дамова», дэпутат парламента Арменіі Нікол Пашынян заявіў на плошчы Францыі ў Ерэване, што аб'яўляе «аксамітавую, народную і мірную рэвалюцыю».

«У Гюмры тысячы людзей выйшлі на вуліцы, у Іджаване масавы страйк, перакрыта траса Іджаван — Ерэван, у Ванадзоры масавы страйк, у Ерэване забастоўка і заблакаваныя вуліцы, у Капане і Мацаморы — страйкі», — прыводзіць словы Пашыняна партал Aysor. Па словах апазіцыянера, у краіне «рэвалюцыйная сітуацыя».

Акрамя таго, Пашынян паведаміў, што правядзе 17 красавіка ў 18:30 па мясцовым часе «самы буйны мітынг у гісторыі Арменіі на плошчы Рэспублікі».

Па апошніх дадзеных прадстаўніка прэс-службы паліцыі Арменіі Эдгара Джанаяна, у аддзялення паліцыі ў Ерэване дастаўлены 80 чалавек. Яны падазраюцца ў здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў. Раней Пашынян паведаміў пра больш чым 30 затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?