У Беларусі сёння афіцыйна адзначаць Радаўніцу — дзень памінання памерлых. Ва Украіне такі дзень — Правадная нядзеля, першая нядзеля пасля Пасхі. Менавіта тады украінцы наведваюць могілкі, там адбываюцца памінальныя малітвы, асвячаюцца магілы. Традыцыя прыходзіць на могілкі да продкаў менавіта ў Правадную нядзелю шырока існуе, да слова, і ў Беларусі, а менавіта, на Брэстчыне.

Увогуле, ва Украіне сутыкнуліся з праблемай, якая ў пэўнай ступені характэрная і для Беларусі: недахоп месца для новых пахаванняў на існуючых могілках і недахоп месцаў для размяшчэння новых могілак. Каб вырашыць яе, прапануецца новы закон, які прадугледжвае магчымасць пахавання людзей не толькі на могілках, але і ў іншых месцах, у прыватнасці, у парках і скверах, іншых зямельных участках.

Згодна з законапраектам, у населеных пунктах дазваляецца адводзіць месца памерлым не толькі на тэрыторыях могілак, але і ў парках, лесапарках, парках культуры і адпачынку. Але гэта мусяць быць біяпахаванні.

Біяпахаванне — гэта разнавіднасць пахавання з выкарыстаннем матэрыялаў, якія раскладаюцца на працягу пяці гадоў. Над такім месцам пахавання усталёўваюць толькі інфармацыйную таблічку — ніякіх надмагільных збудаванняў усталёўваць будзе нельга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?