На фоне эканамічнага крызісу й змяншэння цэнаў на нафту расійскі ўрад вымушаны траціць золатавалютныя рэзервы на падтрымку сваёй эканомікі. Яны зьнізіліся ўжо на 70 млрд даляраў.

У чацвер на паўночнаморскую нафту маркі Brent цана знізілася да 68 даляраў 58 цэнтаў, паведамляе BBC. Адпаведна цэны на нафту маркі Urals склалі меней за 65 даляраў.

Расійскія аналітыкі называлі «камфортнымі» цэны на нафту Urals 70 даляраў і болей. Нават бюджэт РФ на наступны год быў складзены сыходзячы з гэтае лічбы. Пры сённяшніх цэнах на вуглевадароды РФ ўжо атрымлівае дэфіцыт бюджэту 2008 году ў памеры 1% ВУП а на 2009 год гэтая лічба набліжаецца да 4% ВУП. З гэтае нагоды ўрад Пуціна пачынае перагляд галоўнага фінансавага дакуманта наступнага году з улікам новай сітуацыі.

У прамежак часу з 4 па 10 кастрычніка валютныя рэзэрвы Расіі зменшыліся на 15,5 мільярда даляраў. Пра гэтае гаворыцца ў афіцыйным прэсс-релізе ЦБ РФ. Гэтае азначае, што кожны дзень, уключна з выходнымі рэзервы «імперыі Пуцін-Мядзведзеў» змяншаліся болей чым на два мільярда даляраў.

Яшчэ на пачатку жніўня валютныя рэзэрвы Расійскай Федэрацыі складалі 600 мільярдаў даляраў. З такімі рэзэврамі РФ увайшла ў групу краінаў-лідэраў па аб'ёмах «ашчаджэнняў». Але ўжо на 10 кастрычніка гэтая лічба зменьшылася да 530,6 мільярда. Асноўная частка гэтае сумы пайшла ў банкаўскую сферу дзеля ратавання сістэматворных фінансавых установаў ад банкруцтва.

У гэтай сітуацыі парадаксальнымі выглядзяць заявы члена рады дырэктароў Нацыянальнага банку РБ Сяргей Дубкова, які вітае пераход на разлікі паміж прадпрыемствамі Беларусі й Расіі ў расійскіх рублях, а таксама дырэктара Інстытуту эканомікі НАН Беларусі Пётра Нікіценкі, які наўпрост заявіў парадаксальную рэч: «Маючы самы высокі ўзровень ліквіднасці ў свеце, расійскі рубель у бліжэйшай перспектыве ўвойдзе ў склад самых надзейных валют свету».

Расійская эканоміка на сёння занадта моцна залежыць ад экспарту сыравіны. І зніжэнне паступленняў валюты звонку можа выклікаць вельмі сур'ёзныя праблемы. У тым ліку і з «высокім узроўнем ліквіднасці расійскага рубля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?