Ва Украіне з пачатку дэкларацыйнай кампаніі падалі дэкларацыі 1309 мільянераў — на 43% больш, чым у мінулым 2017 годзе.

Даходы ў суме звыш 1 мільёна грыўняў (каля 78 тысяч рублёў) задэкларавалі 1309 грамадзян. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць такіх плацельшчыкаў павялічылася на 43%, або на 393 чалавекі.

Найбольшая колькасць такіх грамадзян у Кіеве — 615 чалавек ці амаль 47% ад агульнай колькасці, Харкаўскай вобласці — 106 чалавек, Днепрапятроўскай вобласці — 82 чалавекі і Кіеўскай вобласці — 69 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0