У Магілёве на прэм'ерны паказ у кінатэатры «Радзіма» новай стужкі кінастудыі «Беларусьфільм» сагналі школьнікаў. У выніку паказ фільма пра прывабнасць службы ў войску «Не гульня» прайшоў пры аншлагу.

Яшчэ за дзве гадзіны да сеанса на сайце электроннага браніравання не было набыта ні аднаго квітка. Але за дзесяць хвілін да пачатку была выкуплена амаль уся зала, настаўнікі стаялі ў чарзе, купляючы адразу па дваццаць квіткоў, паведамляе mspring.online.

Аказалася, што школьнікаў сагналі занадта шмат — кінатэатру давялося выстаўляць крэслы, каб змясціць усіх жадаючых.

Перад пачаткам сеанса з пяціхвіліннай прамовай пра ролю арміі перад гледачамі выступіў ідэолаг абласнога ваенкамата.

Задавальненне бачыць новы «шэдэўр» дзяржаўнага беларускага кінематографа каштавала бацькам дзяцей 2 рублі з чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?