17.04.2018 / 17:14

Парашэнка: Канстанцінопаль дасць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве 75

Украіна будзе прасіць канстанцінопальскага патрыярха аб прадастаўленні аўтакефаліі Украінскай Царквы. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў на сустрэчы са старшынямі парламенцкіх фракцый, паведаміўшы, што сустракаўся з Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем, а таксама з сябрамі Сінода.

«Мы правялі агулам больш за 7 гадзін. Я кажу і тры гады таму, і два гады таму я спрабаваў ставіць пытанне аб прызнанні Украінскай аўтакефальнай памеснай царквы. Я магу вам падкрэсліць прыемную навіну.

Што на сённяшні дзень Украіна як ніколі блізкая да з'яўлення ва Украіне уласнай аўтакефальнай памеснай царквы. Гэта пакажа не толькі пазіцыя Канстанцінопальскага Патрыярха, але і пазіцыя сябраў Сінода.

Я не магу вам зараз адкрыць усе дэталі гэтай сустрэчы, але абсалютна неабходны ключавыя элементы, якія павінны забяспечыць гэты працэс», — падкрэсліў Парашэнка.

5
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
17.04.2018 / 17:18
Шкада, што імперыя будзе разбурацца яшчэ гадоў 10, я ўжо не такі малады буду.
4
бульбон / Адказаць
17.04.2018 / 17:23
Віншаванні ўкраінскаму народу!
3
Žvir / Адказаць
17.04.2018 / 17:31
Cikava. :) 
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру