Рэпер Кендрык Ламар узнагароджаны Пулітцэраўскай прэміяй за альбом «DAMN» у катэгорыі «Музыка». Прэмія прысуджана за пласцінку, на якой сабрана «віртуозная калекцыя песень, аб'яднаных шчырасцю простай мовы і рытмічнай дынамікай, якія даюць ўражлівыя замалёўкі мноства складнікаў сучаснага жыцця афраамерыканцаў».
«DAMN» — чацвёрты студыйны альбом Ламара. Кендрык Ламар мае некалькі прэмій «Грэмі», ён таксама пераможца цырымоніі BET Hip-Hop Awards ў чатырох намінацыях: «Альбом года», «Хіп-хоп кліп года», «Выступленне года» і «Лірык года».
Пулітцэраўская прэмія ўручаецца з 1917 году па завяшчанні амерыканскага журналіста і заснавальніка Школы журналістыкі Калумбійскага універсітэта Джозэфа Пулітцэра.