Узброеныя сілы Беларусі за год падняліся на 8 пазіцый у рэйтынгу наймацнейшых армій свету Global Firepower і занялі 41 месца.

У мінулым жа годзе беларускае войска займала 49 месца.

Беларусь апынулася паміж Румыніяй (40 месца) і Перу (42 месца).

Першая тройка топ-армій свету як мінімум тры гады запар нязменная — ЗША, Расія і на трэцім месцы Кітай. Армія Украіны заняла ў гэтым годзе 29 месца, Польшчы — 22, Літва — 95, Латвія — 105.

Рэйтынг найлепшых армій свету складаецца з 136 краін. І як і ў мінулым годзе, на апошнім месцы размясціўся міралюбівы Бутан.

Для стварэння рэйтынгу кампанія правяла комплекснае даследаванне, падчас якога ўлічыла больш за 50 фактараў.

Краіны, у якіх ёсць ядзерны арсенал, атрымлівалі бонусныя балы. Таксама дадатковыя балы атрымлівалі краіны, якія з'яўляюцца сябрамі НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0