Еўракамісія прапанавала пачаць перамовы аб уступленні ў ЕС Албаніі і Македоніі, паведамляе The Guardian. У чэрвені рэкамендацыі павінны будуць атрымаць канчатковую ўхвалу кіраўнікоў урада краін ЕС. Пры прыняцці рашэнняў будуць улічвацца ў тым ліку стан злачыннасці, карупцыі і лакальных канфліктаў.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні заявіла, што дзяржавы дасягнулі значнага прагрэсу ў правядзенні рэформаў, ініцыяваных Бруселем, і маглі б далучыцца да суседніх Сербіі і Чарнагорыі, якія знаходзяцца ў працэсе ўступлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0