17.04.2018 / 21:20

У Мінску ў метро будуць іграць Баха 12

У гэтую суботу, 21 красавіка з 11:00 да 19:00 у Мінску ў чарговы раз адбудзецца музычна-асветніцкая акцыя «Бах у метро».

Прафесійныя музыкі — салісты вядучых калектываў Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра оперы і балета, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — выканаюць творы знакамітых айчынных і замежных кампазітараў у вестыбюлях станцый метрапалітэна.

У гэтым годзе праграма мерапрыемства ахопіць усе асноўныя эпохі еўрапейскай музычнай культуры: рэнесанс, барока, класіцызм, рамантызм, музыку XX і XXI стагоддзяў.

Заснавальнік праекта — Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў». Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы і садзейнічанні заснавальніка інтэрнэт-партала ТUT.BY Юрыя Зісера, Мінгарвыканкама, ДП «Мінскі метрапалітэн», музычнага праекта «Пешаходка».

4
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
17.04.2018 / 21:26
А па-iншаму назваць было цяжка? Гучыць неяк двухсэнсоуна пасля тэракта .
2
Трололошеньки / Адказаць
17.04.2018 / 21:49
Несведущие понять неправильно могут: " БАХ" и в метро. Но как по мне, приятная новость.
0
геня бярозкiн / Адказаць
17.04.2018 / 22:02
Моцарт у склепе,а Шальке на рэпе...?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру