Кіраўнік Раскамнагляда Аляксандр Жараў заявіў, што ведамства заблакуе Facebook на тэрыторыі Расіі, калі па выніках праверкі да канца 2018 сацсетка не будзе адпавядаць патрабаванням расійскага заканадаўства. Пра гэта ён распавёў газеце «Известия».

«Да канца 2018 года мы правядзем праверку кампаніі [Facebook], і ёсць некалькі пунктаў, якія павінны быць выкананы: лакалізацыя баз дадзеных расійскіх грамадзян на тэрыторыі Расіі, выдаленне ўсёй забароненай інфармацыі … і павага іншых законаў. Калі нічога з гэтага ці што-небудзь з гэтага не будзе выканана ці расійская дзяржава не будзе праінфармавана пра намер правесці такія дзеянні, то паўстане пытанне аб блакаванні», — сказаў Жараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0