Чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку нападу ў школе ў Сцерлітамак, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Башкірыі Святлана Кускарбекава.

«Па нашай інфармацыі, чацвёра пацярпелых дастаўлены ў бальніцу горада Сцерлітамак, з іх трое дзяцей. Стан усіх ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. Характар траўмаў ўдакладняецца», — распавяла яна агенцтву ТАСС.

Па папярэдніх дадзеных, 17-гадовы вучань карэкцыйнага класа школы зайшоў у кабінет інфарматыкі, дзе знаходзіліся яго аднакласнікі. У падлетка пры сабе быў нож, ён парэзаў руку адной з вучаніц, а таксама нанёс нажавое раненне настаўніку. Затым ён разліў гаручае рэчыва і падпаліў. Сам сабе нанёс нажавое раненне.

— Пажарная сігналізацыя спрацавала, і вучаніца аднаго з класаў, спалохаўшыся, выскачыла з 2-га паверха. Ад пажару ніхто не пацярпеў. Падлетак і пацярпелыя шпіталізаваныя, — растлумачылі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Следчыя выконваюць неадкладныя следчыя дзеянні на месцы здарэння.

***

Следчы камітэт накіраваў следчую групу на месца здарэння, гаворыцца ў паведамленні ведамства ў афіцыйным канале ў Tamtam.

«На месцы здарэння ў школе г.Сцерлітамака працуе следчая група рэгіянальнага СКР. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?