Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ назваў поўнай нечаканасьцю выступ «аднаго з арганізатараў сьвята ля Опэрнага тэатра з прапановай адмовіцца ад назвы сьвята Дзень Волі і перайменаваць яго ў Дзень Беларусі», піша Радыё Свабода.

На пачатку красавіка адзін з арганізатараў сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі #БНР100 Павал Белавус апублікаваў у сваім фэйсбуку новую канцэпцыю сьвяткаваньня Дня Волі. Назву «Дзень Волі» ён прапанаваў замяніць на «Дзень Беларусі»

Пазьняк лічыць, што традыцыя, якая склалася гістарычна, ёсьць «сама па сабе нацыянальная культурная каштоўнасьць». Пра гэта ён напісаў у артыкуле на сайце bielarus.net

«Яна не адмяняецца. Падмену мэтанакіравана рабілі калянізатары і бальшавікі, зыходзячы з палітычных мэтаў вынішчэньня культуры. Па аналягічнай схеме, напрыклад, антыбеларускі рэжым сьцьвердзіў свой мітычны «дзень незалежнасьці» 3 ліпеня, калі Менск быў захоплены «савецкай арміяй». Зрэшты, такія заявы тлумачацца тут хутчэй за ўсё палітычнай нявопытнасьцю заяўніка і добрымі намерамі (якія маглі быць памылковымі). — напісаў Зянон Пазьняк.

Паводле палітыка, сама ідэя мець у беларускім нацыянальным жыцьці сьвята «Дзень Беларусі» — добрая, толькі зьвязаць яго, на думку Пазьняка, варта «з працоўным календаром, які яднае працавітых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0