Дэпутаты Беларусі не выключаюць паўторнага рэферэндуму па адмене смяротнага пакарання. Пра гэта перад круглым сталом «Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання», арганізаваным Радай Еўропы, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Нацыянальнага сходу Беларусі, піша Tut.by

— Першапачаткова мы запыталіся ў народа, у 1996 годзе, і ведаем яго пункт гледжання па гэтым пытанні. Але гэта сапраўды было даўно, больш за 20 гадоў таму. Таму ў мінулым годзе мы прынялі рашэнне праводзіць сустрэчы ў рэгіёнах з насельніцтвам, каб абмяркоўваць гэтую тэму, — сказаў Навумовіч. — Думаю, правільна было б правесці паўторны рэферэндум па гэтым пытанні. Я, як грамадзянін і парламентарый, не выключаю гэтага.

Па словах Навумовіча, у 2011 годзе Беларусь была найбольш блізкая да таго, каб увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

— Тады мы ўжо гаварылі пра гэта, але трагічны выпадак у метро адсунуў нас на многія гады ў вырашэнні дадзенага пытання. Па сацапытанняў міжнароднага эксперта спадара Джабара, больш за 50% беларусаў тады выступілі за захаванне смяротнага пакарання, - сказаў Навумовіч.

Парламентарый заявіў, што па аднаўленні статусу спецзапрошанага ў ПАСЕ, Беларусь вядзе дыялог. Акрамя таго, у беларускім парламенце рыхтуюцца слуханні па пытанні адмены смяротнага пакарання. Калі яны адбудуцца Навумовіч сказаць не можа.

- Думаю, што мы павольна і верна ідзем да адмены смяротнага пакарання, - адзначыў Навумовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?