Прафесар Рубніковіч Сяргей падчас прэзентацыі прылады. Фота: times.bntu.by. 

Прафесар Рубніковіч Сяргей падчас прэзентацыі прылады. Фота: times.bntu.by. 

Паводле дадзеных СААЗ, чвэрць насельніцтва Зямлі храпе ў сне і каля паловы з іх пакутуе на так званы сіндром абструктыўнага апноэ сну, калі падчас сну затрымліваецца дыханне на тэрмін да некалькіх дзясяткаў секунд. Пры гэтым храп можа стаць прычынай раптоўнага спынення сэрца.

Як адзначаюць навукоўцы, сярод прычын храпу могуць быць і стаматалагічныя праблемы. Сярод іх — значныя памеры языка, рэцэсія дзясны, перакрыццё языком дыхальных шляхоў, зніжэнне вышыні прыкусу, пэўнае становішча ніжняе сківіцы, глыбокі прыкус.

Супрацоўнікамі БелМАПА ўжо былі распрацаваныя сецыяльныя капы, якія вырабляюцца з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій для праектавання рэканструктыўнага прыкусу (г.зн. такога становішча ніжняе сківіцы, якое можа зняць сімптомы храпу) і 3D-друку. Выкарыстанне такіх прыладаў дазваляе павялічыць аб'ём дыхальных шляхоў больш чым у 2,5 разу. 

Але не заўсёды магчыма бяспечнае доўгае выкарыстанне капы. З прычыны гэтых фактаў каманда БелМАПА сумесна з БНТУ і тэхнапаркам «Палітэхнік» распрацавалі рэгуляваны (у межах 1 см ва ўсіх накірунках) шруб з адмысловага сплаву для выкарыстання ў канструкцыі капаў, што дазволіць доктару адаптаваць прыладу пад асаблівасці пацыента так, каб дамагчыся неабходнага размяшчэння ніжняе сківіцы.

Чытайце таксама: Як разлічваць час сну так, каб лёгка прачнуцца раніцай: парады псіхатэрапеўта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?