15 красавіка ў Столінскую раённую бальніцу даставілі з апёкамі аднагадовага хлопчыка, паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Паводле папярэдняй версіі, дзіця перакуліла на сябе рондаль з гарачай ежай. Медыкі дыягнаставалі ў хлопчыка апёкі.

У гэты ж дзень пацярпела яшчэ адно дзіця. Каля 22.00 трохгадовая дзяўчынка ў Ляхавіцкім раёне схапілася за ўключаны ў разетку дрот праса і атрымала ўдар токам.

Медыкі даставілі яе ў бальніцу. Цяпер яе стан характарызуецца як стабільны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0