Мастацкая рада Мінгарвыканкама зацвердзіла выгляд мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя БНР. Але дазволу на ўстаноўку памятнага знаку на будынку на вуліцы Валадарскага, 9, дзе была абвешчана незалежнасьць БНР, дагэтуль няма, піша Радыё Свабода.

Акрамя ўхвалы мастацкай рады, неабходны яшчэ і дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства. Саюз мастакоў падаў афіцыйную заяўку ў Мінгарвыканкам. Адказу пакуль няма, паведаміў Свабодзе скульптар Ігар Засімовіч.

«На маю думку, Мінгарвыканкам проста цягне час, як гэта было і з ухваленнем праекту. Меркавалася, што мэмарыяльную дошку павесяць напярэдадні 25 сакавіка, але мастацкая рада Мінгарвыканкама ніяк не магла сабрацца да юбілею, а на першым паседжанні пасля 25 сакавіка ў план гэтае пытанне не ўключылі. Цяпер быццам бы станоўчае рашэнне мастацкай рады ёсць, выгляд шыльды ўхвалены, але няма дазволу на ўсталяванне, бо на думку Мінгарвыканкама, гэта масавае мерапрыемства. Саюз мастакоў заяўку падаў, цяпер чакаем. Не дазволіць павесіць шыльду не могуць, але цяпер проста марудзяць час», — перакананы Ігар Засімовіч.

У прэс-службе Мінгарвыканкама паведамілі, што заяўка ёсць, але рашэнне наконт даты ўстаноўкі шыльды яшчэ не прынятае. На ўдакладняльнае пытанне, калі Мінгарвыканкам разгледзіць заяўку Саюзу мастакоў на масавае мерапрыемства, адказу не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?