Міністэрства гандлю ЗША на 7 гадоў забараніла амерыканскім кампаніям прадаваць праграмнае забеспячэнне ZTE за тое, што кітайская кампанія пастаўляла амерыканскую прадукцыю ў Іран у абыход санкцый. Гэта можа значыць, што ZTE пазбавіцца ліцэнзіі на АС Android для сваіх мабільных прыладаў.
«ZTE і падраздзяленне Alphabet Inc абмяркоўваюць уплыў забароны, але абедзве кампаніі ўсё яшчэ не зусім зразумелі, як будуць супрацоўнічаць у будучыні», — паведамляе крыніца, знаёмая з перамоўным працэсам дзвюх кампаній.
Аднак адзначаецца, што Android — гэта праграмны прадукт з адкрытым зыходным кодам, таму ніхто не можа забараніць ZTE выкарыстоўваць яго. Кампанія можа ўзяць увесь зыходны код і пабудаваць сваю ўласную АС, як гэта зрабіў Amazon з Fire OS. Хутчэй за ўсё, забарона закране пакеты фірмовых дадаткаў і сэрвісаў Android з зачыненым зыходным кодам, уключаючы краму дадаткаў Google Play. Але ў такім выпадку смартфоны стануць непатрэбнымі пакупнікам.