18.04.2018 / 13:36

«Тут у нас дзірка, і ў яе нехта вылецеў»: у ЗША жанчыну зацягнула ў разбітае акно самалёта, яна загінула 16

У ЗША адзін чалавек загінуў і яшчэ сямёра атрымалі траўмы, пасля таго як адзін з рухавікоў пасажырскага самалёта загарэўся і выбухнуў у паветры.

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак раніцай. Рэйс 1380 кампаніі Southwest Airlines Нью-Ёрк — Далас быў вымушаны здзейсніць экстранную пасадку ў Філадэльфіі, бо ў выніку інцыдэнту аказаліся пашкоджаны крыло, фюзеляж і акно самалёта.

На зробленым дыспетчарамі запісе размоваў у кабіне чуваць, як адна з пілотаў кажа: «У нас тут дзірка, і нехта [у яе] вылецеў».

Па словах відавочцаў, пасля выбуху адну з жанчын часткова зацягнула ў разбітае акно, аднак іншым пасажырам удалося зацягнуць яе назад. Пазней яна памерла ў бальніцы.

Аварыйная пасадка ў Філадэльфіі была праведзена паспяхова. 

Загінулую завуць Джэніфер Рыярдан, яна была віцэ-прэзідэнтам філіяла банкаўскай кампаніі Wells Fargo ў горадзе Альбукерке. У загінулай, па дадзеных газеты, засталіся двое дзяцей.

Гэта першы інцыдэнт гібелі пасажыра на борце амерыканскага пасажырскага самалёта з 2009 года.

10
Хром / Адказаць
18.04.2018 / 13:59
Лепей сядзець па цэнтры, від не такі файны затое бясьпечней ды й выбягаць прасьцей як што.
3
Proof-reader / Адказаць
18.04.2018 / 14:17
"Апынуліся пашкоджаны" - памылковая калька з расейскае фразы "оказались повреждены".Па-беларуску апынуцца можна ў нейкім мейсцы альбо - пераносам - у нейкай сытуацыі ("сам ня ведаю, як там апынуўся"). Значэньне тут падобнае да "патрапіць".Калі хочам сказаць, што нешта выявілася, то ўжываем слова "аказацца" (з народнае песьні: "хадзіў-хадзіў да дзяўчыны, аказалась - дармо").У дадзеным выпадку маецца на ўвазе нешта накшалт "у выніку тэхнічнага агляду аказалася/выявілася, што былі пашкоджаны..." Менавіта так і трэба напісаць.
5
ап / Адказаць
18.04.2018 / 14:23
прыгожая
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру