Кожны трэці расеец выступае за публічнае сьмяротнае пакараньне, як эфэктыўны сродак барацьбы з карупцыяй, большасьць (59%) не адобрылі б падобнае новаўвядзеньне. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня.
Трохі больш за палову расейцаў (51%) лічаць, што публічныя жорсткія пакараньні за карупцыю (напрыклад, адсячэньне галавы альбо іншых частак цела) не дапамогуць барацьбе зь ёй, 39% выказваюць супрацьлеглае меркаваньне.Найбольшую падтрымку такія меры знаходзяць сярод рэспандэнтаў ва ўзросьце старэй за 35 год (40-41%).
Расея мае багатыя традыцыі
Паводле КоммерсантЪ
0
0
0
0
0
0