Паводле папярэдніх ацэнак, дажджом атрымаецца забяспечыць 1,6 мільёнаў км2 — тэрыторыю, амаль у восем разоў большую за Беларусь. 

Рабіць хмары плануюць пры дапамозе ёдзістага срэбра, якое будзе ўтварацца пры спальванні рэагента ў завадскіх печах. Паднімаючыся ў неба з гарачым паветрам, ёдзістае срэбра будзе запускаць працэс кандэнсацыі вадзяное пары. Гэтакім жа метадам зараз забяспечваюць добрае надвор'е перад святочнымі вайсковымі парадамі, «вымушаючы» дождж пралівацца загадзя.

Плануецца, што пасля ўвядзення «хмарных фабрык» у эксплуатацыю колькасць ападкаў, якія штогод выпадаюць у Кітаі, павялічыцца на 7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?