Сёння ў краіне стартавала акцыя «Дом без гвалту», увесь наступны тыдзень спецыялісты будуць выяўляць ахвяр гвалту, даваць ім псіхалагічную і юрыдычную дапамогу, піша Tut.by.

Фото: Reuters

Фота: Reuters.

— Гэта праблема не толькі Беларусі, але і ўсяго свету. Кожны год 100 чалавек у нашай краіне пазбаўляюцца жыцця ў выніку супрацьпраўных дзеянняў. Ужо ў гэтым годзе зафіксавана 23 выпадкі забойства. Гэта страшныя лічбы, якія кажуць пра значнасць праблемы, — заявіў падчас прэс-канферэнцыі Алег Каразей, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС.

Ён адзначыў, не заўсёды агрэсара можна пакараць зыходзячы з сённяшняга заканадаўства. У кожным другім выпадку ён пазбягае пакарання, і тады з ім супрацоўнікі міліцыі праводзяць прафілактычную гутарку.

Ужо не першы год МУС кажа пра неабходнасць новага закона «Аб папярэджанні гвалту ў сям'і». Ён выразна вызначыць, каго можна лічыць агрэсарам, як яго караць, як працаваць з ахвярай.

— У красавіку канцэпцыю закона мы накіруем у дзяржаўныя органы на ўзгадненне, у чэрвені-ліпені прадставім яе ў Савет міністраў. Далей — ўзгадненне з Вярхоўным судом і пракуратурай, а ўжо затым канцэпцыя будзе будзе дакладзеная кіраўніку дзяржавы. У выпадку яе ўхвалы, хочацца верыць, новы закон будзе прыняты у 2019 годзе, — кажа Алег Каразей.

Як толькі дакумент уступіць у законную сілу, біць дзяцей у нашай краіне будзе забаронена. Па словах Наталлі Лісавец, псіхолага Гарадскога клінічнага дзіцячага псіхіятрычнага цэнтра, бацькі не разумеюць, што ўчыняюць да ўласных дзяцей гвалт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0