16 красавіка ў Оршы на Кабыляцкай гары, у месцы масавых расстрэлаў сталінскага часу, адбылася супольная малітва. Яе зладзілі пробашч касцёла Святога Іосіфа з Оршы айцец Вадзім Мiзер і старшыня габрэйскай супольнасці «Сімха» Андрэй Дарафееў. 

Перад малітвай актывісты і сваякі рэпрэсаваных упарадкавалі мемарыял.

У 1982 годзе падчас будаўніцтва чыгункі на Кабыляцкай гары былі знойдзены парэшткі 50 чалавек. Афіцыйная камісія агледзела знойдзеныя косткі і чарапы з кулявымі адтулінамі і высветліла, што людзі былі забітыя на Кабыляках у 1937-1940 гадах. Сведкі падцвердзілі, што людзей у Кабыляцкім лесе забіваў НКВД.

У 1990-м на Кабыляцкай гары быў усталяваны мемарыял, адна з аршанскіх школ узяла над ім шэфства. Аднак пазней афіцыйная стаўленне да рэпрэсій у краіне замянілася і мемарыял закінулі. Больш за 20 год яго даглядаюць грамадскія актывісты.

Ініцыятыва «Кабылякі. Расстряляныя ў Оршы», якая аб'ядноўвае актывістаў і сваякоў рэпрэсаваных, размясціла тут больш за дзесяць шыльдаў і некалькі крыжоў з імёнамі расстраляных у Оршы падчас камуністычнага тэрору 1920-40 гадоў. 

Адзін са сваякоў паставіў помнік у памяць пра знішчаных аднавяскоўцаў з вескі Хамінічы Горацкага раёна. 

Паводле даследванняў гісторыка Змітра Дразда, у Оршы НКВД расстряляў па меншай меры 1900 чалавек. І гэта толькі тыя, чые імёны ўдалося адшукаць у адкрытых базах звестак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?