18.04.2018 / 19:42

«Маладая гвардыя» ў Расіі створыць атрады для барацьбы з апазіцыяй на вуліцах 66

«Маладая гвардыя Адзінай Расіі» будзе ствараць групы па 100—200 чалавек для навучання вулічным тэхналогіям і прыёмам масавай мабілізацыі на мітынгах у падтрымку ўлады і супрацьдзеянні апазіцыянерам у выпадку, калі яны пачнуць «кідацца камянямі». Пра гэта, як перадае карэспандэнт канала «Дождь», распавёў лідар арганізацыі Дзяніс Давыдаў.

У кожным рэгіёне, у першую чаргу ў Маскве, гарадах-мільённіках і праблемных для «Адзінай Расіі» гарадах, павінны з'явіцца групы па 100—200 чалавек, якія будуць здольныя «за гадзіну-дзве выйсці на вуліцу і выказаць сваё меркаванне па самых розных пытаннях», распавёў ён. Акрамя гэтага, на працягу сутак гвардзейцы павінны быць здольнымі вывесці на вуліцу паўтары тысячы чалавек.

У групы павінны ўвайсці ідэалагічна падкаваныя людзі, якія сочаць за СМІ і тэлеграм-каналамі, калі яны працягнуць існаванне, кажа Давыдаў.

«Калі апазіцыя пачне кідацца камянямі — уцякаць мы не маем права. Самі не кідаемся, але крыўдзіць нікога не дамо», — кажа Давыдаў. Паводле яго слоў, «гвардзейцы» павінны быць гатовымі ў тым ліку адказваць на такія падзеі, якія адбываліся на Майдане.

2
Мулла Омар / Адказаць
18.04.2018 / 19:50
Фольксштурм и гитлерюгенд 21 века, два в одном.
161
из Гродно / Адказаць
18.04.2018 / 19:51
Поддерживаю!!!России нужна стабильность,а не потрясения.Сильная Россия-залог процветания Беларуси.
5
Димон / Адказаць
18.04.2018 / 19:53
каждый день новости как из психушки. И эти люди будут нас учить как нам жить?  Сами разберемся. 
Паказаць усе каментары/ 66 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру