18.04.2018 / 21:36

Парламент Кубы вылучыў кандыдата на замену Кастра 6

Адзіным кандыдатам на пасаду старшыні Дзяржаўнай рады Кубы (вышэйшую пасаду ў краіне) стаў Мігель Дыяс-Канэль, які цяпер з'яўляецца першым намеснікам старшыні рады. Аб вылучэнні было абвешчана на першым пасяджэнні Нацыянальнай асамблеі народнай улады (аднапалатнага парламента) новага склікання.

Калі дэпутаты ўхваляць кандыдатуру 57-гадовага Дыяса-Канэля, ён зменіць на пасадзе кіраўніка краіны Рауля Кастра, якому 86 гадоў. Вынікі галасавання будуць абвешчаныя ў чацвер. У гэты ж дзень Рауль Кастра мае пакінуць пасаду старшыні Дзяржсавета Кубы.

Як правіла, рашэнні на Кубе ў такіх выпадках прымаюцца аднагалосна. У выпадку зацвярджэння кандыдатуры Дыяса-Канэля, ён стане першым кіраўніком рэспублікі не з сям'і Кастра пасля рэвалюцыі 1959 гады.

1
кіт / Адказаць
18.04.2018 / 22:13
ещё одна больная власть под носом у США, где у кубинца в месяц зарплата столько же сколько у американца в час..."друзья" нашего...ыны, фидэли, мадуры, додоны...
дикость 21 века
1
Пацыфіст / Адказаць
18.04.2018 / 22:33
У некаторых выпадках нельга даслоўна перакладаць з рускай мовы на беларускую: часакм атрымоўваецца смешна. Чаму парламент "высунуў", а не "выпхнуў"?! Навошта перакладаць рускае слова "выдвинул"?! Ёсць добры стары выраз - "Парламент прапанаваў"! І ўсё! І не трэба "плот гарадзіць"!
10
член ЛДПБ / Адказаць
18.04.2018 / 23:11
Вот она настоящая демократия! И Конституцию менять не надо превращая правильно президентское государство в аморфное парламентское. Он лидер и в том государстве и  в этом!..
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру