AP

AP

На слуханнях у судзе ў Лас-Вэгасе раскрылі сакрэт трука ілюзіяніста Дэвіда Каперфільда са знікненнем групы людзей са сцэны. Пра гэта паведамляе Associated Press. Судовае разбіральніцтва пачалося пасля пазову брытанца Гэвіна Кокса, які атрымаў траўму ў лістападзе 2013 года падчас выканання трука Каперфільда ў гатэлі MGM Grand у Лас-Вэгасе. Пазоў быў пададзены ў 2014 годзе.

Высветлілася, што падчас выканання трука Кокса разам з групай людзей павінны былі вывесці па цёмных калідорах на кухню гатэля і затым вярнуць на сцэну. Пра гэта ў судзе распавёў выканаўчы прадзюсер Каперфільда Крыс Кенер, адзначае The Guardian. Кампанія Кенера Backstage Employment і Referral Inc таксама з'яўляецца адказчыкам па справе Кокса.

Падчас праходу па цёмным памяшканні брытанец паваліўся і атрымаў траўмы, лячэнне якіх абышлося яму ў $ 400 тыс. Па словах адваката Кокса Бенедыкта Марэлі, яго падабароннага не папярэдзілі пра тэхніку бяспекі падчас выканання фокусу.

Адвакат Джэры Паповіч, які прадстаўляў інтарэсы гатэля, заявіў, што за дзесяць хвілін да таго, як Кокс спусціўся са сцэны ў цёмныя ўнутраныя памяшканні, там праходзіў Каперфільд, які праверыў гатоўнасць персаналу, які дапамагае людзям прайсці па калідорах.

61-гадовы Каперфільд стаў прафесійным ілюзіяністам ў 12 гадоў. Часопіс Forbes ацэньвае яго маёмасць у $ 61,5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0