18.04.2018 / 21:53

Кіраўнік Кармянскага льнозавода падазраецца ў крадзяжы 1

Жлобінскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласці выявіў крадзеж грашовых сродкаў філіяла ААТ «Гомельлён» «Кармянскі льнозавод». У злачынстве падазраецца дырэктар філіяла, які дзейнічаў у змове са сваім намеснікам, піша СБ.

Кіраўнік прасіў работнікаў прадпрыемства выпісваць на сябе брыкет Кармянскага льнозавода па кошце, які прадугледжвае 50-працэнтную зніжку. Далей, бясплатна выкарыстоўваючы транспарт прадпрыемства, рэалізоўваў прадукцыю за наяўны разлік іншым асобам па кошту, які ў два і больш разоў перавышае кошт набыцця.

У выніку злачынных дзеянняў шкода склада 1.664,13 рубля.

Па дадзеным факце Кармянскі РАСК пачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 210 КК Беларусі ( «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі»). Дырэктар філіяла затрыманы.

0
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
19.04.2018 / 22:36
Бізнес па-Кармянску !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру