18.04.2018 / 22:08

Нямеччына запатрабуе ў ЗША паслабленняў для нямецкага бізнэсу ў пытанні санкцый супраць Расіі — WSJ 29

Нямеччына мае намер прасіць адміністрацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вызваліць нямецкія кампаніі ад жорсткіх санкцый ЗША супраць Расіі, даведалася амерыканская газета The Wall Street Journal.

Крыніцы выдання паведамілі, што абмежавальныя меры супраць расійскага бізнэсу могуць пагражаць існуючым сумесным прадпрыемствам і будуць каштаваць прамысловасці Нямеччыны сотні мільёнаў еўра.

Па дадзеных WSJ, міністр фінансаў Нямеччыны падчас візіту ў Вашынгтон на гэтым тыдні будзе дамагацца адмысловага рэжыму санкцый для нямецкай прамысловасці, а канцлер Ангела Меркель плануе падняць гэтае пытанне на сустрэчы з прэзідэнтам Дональдам Трампам ў канцы красавіка.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

4
Бенедзікт / Адказаць
18.04.2018 / 22:22
Навошта тыя санкцыі супраць Расеі, калі нямецкі бізнэс і палітыкі жадаюць толькі атрымліваць прыбыткі і зводзіць гэтыя санкцыі супраць Расеі на нішто? Цікава, што адкажа ім Трамп.
5
ЯНКА / Адказаць
18.04.2018 / 22:35
★ Цікава, навошта ім у Радзе такі непрапарцыйна гігантычны голуб? І праўда, на нямецкага арла гэна птушка нешта не падобная. ★
3
ор / Адказаць
18.04.2018 / 22:44
шродар 
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру