19.04.2018 / 00:52

У вяскоўцаў запыталі: ці выжыве беларуская мова? 24

Вядоўцу праграмы «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» Віктара Шукеловіча спаткала сапраўдная ўдача, бо ён пазнаёміўся з незвычайна цікавымі людзьмі: вясковым літаратарам, аўтарам сямі кніг, і былою настаўніцай, якая некалькі дзясяткаў гадоў адпрацавала ў сельскай школе.

Новыя сябры Віктара — Яўген і Галіна Зялкоўскія — прыглянуліся адно аднаму пасля вайны, калі разам удзельнічалі ў тэатральных пастаноўках. Тады ў вясковай пуні ставіліся «Паўлінка», «Збянтэжаны Саўка» ды іншыя п’есы. Артысты нават выязджалі ў адмысловыя гастролі ў суседнія вёскі.

Гаспадар сядзібы расказаў таксама пра іншыя свае зацікаўленні: як сваймі рукамі некалі склаў трактар ды радыё, па якім яшчэ ў часы Савецкага Саюзу слухаў «Голас Амерыкі».

Заснавальніцай вёскі, з якой выводзіцца цудоўная сям'я Зялкоўскіх, лічыцца каханка багатага пана. Калі яна пасялілася на зямлі, падоранай заможным палюбоўнікам, то людзі назвалі ейнае селішча «Мілашамі», бо саму яе называлі «мілашкай». Цяпер Мілашы ўвайшлі ў склад вёскі Гінтаўшчына, але мясцовыя дагэтуль называюць гэтае месца па-старому.

Спадарства Зялкоўскіх аб'ядноўвае таксама вялікая любоў да роднай зямлі і мовы. Але ці ўдасца беларусам яе захаваць у сённяшніх умовах? Што мяркуюць пра гэта героі праграмы «Вяскоўцы» — глядзіце ў прэм'ерным выданні.

35
Антось / Адказаць
19.04.2018 / 06:51
Вядоўца не спадабаўся, нейкі няшчыры. Спрабаваў у нейкім жартаўлівым тоне размаўляць, атрымалася абы што.
6
сік / Адказаць
19.04.2018 / 07:19
Гіне родная мова. Няўжо і беларусам патрабуюцца доказы небяспекі карыстання варожай мовай расейскіх захопнікпў? Няўжо прыклад Украіны не вучыць людзей ? Няўжо толькі пралітая кроў, як на Данбасе, змусіць беларусаў ўразумець небяспеку ? Беларусы! Адкрыйце вочы! Вярніцесь да роднай мовы! Захавайце сваё і жыццё дзяцей!
3
Гаспадыня / Адказаць
19.04.2018 / 09:52
Якія цудоўныя людзі! У канцы перадачы я расплакалася. Людзі! Мы губляем нашу мову і наш беларускі характар! "Ніколі не трэба адступацца ні ад чога. Как задумаў што - да канца! Лезь. Перамагай. Змагайся. І даб’есся! А еслі ўжо спалохаўся крышачку, ай, я не дайду, не далезу, і ўсё прапала, усё прапала!" Мы згубілі нашу адметную беларускую рысу - упартасць і волю ісці да канца, да перамогі, да рэзультата. Гэта страшна.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру