Міністр унутраных спраў пацвердзіў затрыманне былога старшыні Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцы. «Гэта праўда, ён зараз знаходзіцца ў СІЗА ў Беларусі», — сказаў у парламенце міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, паведамляе Tut.by.

— Прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, вядзецца следства, знаходзіцца ў месцах часовага пазбаўлення волі, артыкул, па якім заведзерна крымінальная справа, — 430 КК РБ (Атрыманне хабару), — адзначыў міністр.

Пра знікненне старшыні Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцы стала вядома на мінулым тыдні. Тады ніхто з прадстаўнікоў праваахоўных органаў не каментаваў гэтую інфармацыю. Толькі прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведаміла аб звальненні Сітніцы «за прагулы». Затым сляды былога чыноўніка знайшліся ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0