Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, піша БелТА.

Міністр падкрэсліў, што ў МУС «зацікаўлены ў тым, каб максімумальна абсталяваць вонкавыя службы відэарэгістратарамі». Зараз 98% супрацоўнікаў ДАІ маюць іх у аўтамабілях, пераносных прыбораў крыху менш — каля 70%. Ігар Шуневіч дадаў, што працэс закупкі ідзе, але не змог сказаць, калі відэарэгістратары будуць ва ўсіх супрацоўнікаў патрульна-паставой службы і ўчастковых. «Працэс закупкі ідзе пастаянна. Адшукваць магчымасці мінімізацыі выдаткаў, шукаем тэндары», - адзначыў ён.

Па словах Ігара Шуневіча, аснашчэнне відэарэгістратарамі - жыццёвая неабходнасць. Гэта дасць магчымасць устанавіць аб'ектыўны кантроль за дзеяннямі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама дысцыплінуе тых, хто ўдзельнічае ў працэсе кантактаў з міліцыяй. Запіс відэарэгістратараў стане аб'ектыўным доказам пры вырашэнні спрэчных пытанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0