19.04.2018 / 12:46

Віктар Марціновіч прачытае лекцыю пра Эдуара Манэ — мастака, якія вызначыў, якім быць сучаснаму мастацтву 1

Яго называюць прадвеснікам імпрэсіянізму, хоць сам ён акуратна дыстанцыяваўся ад маладых і буйных калег. Пра яго кажуць, што ён зрабіў рэвалюцыю ў мастацтве, хоць скандал або разбурэнне асноў ніколі не былі яго мэтай: працуючы з яго такой нуднай (на першы погляд) біяграфіяй, Анры Перушо заключае, што адзіным памкненнем нашага героя была слава, гонар і прызнанне публікі.

Але, зусім як тыя ледзь прыкметныя лагічныя скажэнні ў «Бары ў «Фалі-Бержэр», Эдуар Манэ патрабуе для сябе вельмі ўважлівага гледача. І менавіта такі глядач заўважыць і ў яго біяграфіі, і ў яго карцінах нешта неверагоднае, што збліжае яго хутчэй з Магрытам, чым з эпохай, у якую ён жыў.

Чаму люстэрка на яго палотнах ніколі не адлюстроўвае правільна прадметы, якія стаяць перад ім?

Ці праўда, што «Алімпія» выклікала скандал толькі таму, што ўвасабляла юную прастытутку ў позе «Венеры Урбінскай» Тыцыяна?

Які дыялог вядуць светы, створаныя Манэ, з Веласкесам і ван Эйкам?

Чаму, нарэшце, гэтага ціхоню залічваюць да ліку трох майстроў, якія абумовілі тое, якім стала сучаснае мастацтва?

Дата: 25 красавіка
Час: 19:00 — 21:00
Месца правядзення: вул. Талбухіна, 4; 3 паверх (прастора «Мёд»)
Кошт: 15 рублёў, 10 рублёў (для школьнікаў і студэнтаў)

Набыць квіток можна тут.

1
Поль / Адказаць
19.04.2018 / 22:15
Провокационный такой художник.Вот почему у него  женщина в знаменитом Завтраке на траве голая? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру