Сярод астатніх камянёў у пустыні, аскепак метэарыта выдзяляецца сваім насычаным чорным колерам. Фота: PETER JENNISKENS.

Сярод астатніх камянёў у пустыні, аскепак метэарыта выдзяляецца сваім насычаным чорным колерам. Фота: PETER JENNISKENS.

Яшчэ ў 2008 годзе Метэарыт 2008TC3 выбухнуў на вышыні 37 кіламетраў над Нубійскай пустыняй у Судане. Знойдзеныя аскепкі класіфікавалі як урэйліты — менавіта так называюць метэарыты з высокім утрыманнем вугляроду ў выглядзе графіту і нанаалмазаў. 

Падчас даследавання аскепкі вывучылі пры дапамозе электроннага мікраскопа. Высветлілася, што ў іх ёсць асаблівыя жалеза- і серазмяшчальныя мінералы, што ўтварыліся пры ціску вышэй за 20 гігапаскалей, што ў 200 разоў вышэй за ціск на паверхні зямлі.

Так выглядаюць выяўленыя нанаалмазы пад мікраскопам. Фота: Nature Communications.

Так выглядаюць выяўленыя нанаалмазы пад мікраскопам. Фота: Nature Communications.

На думку аўтараў даследавання, мінералы маглі знаходзіцца пад такім высокім ціскам толькі ўнутры буйных аб'ектаў. Навукоўцы мяркуюць, што яны знаходзіліся ўнутры протапланет, якія запаўнялі Сонечную сістэму на ранніх этапах яе развіцця. 

Мяркуецца, што ў тыя часы вакол Сонца круцілася ад 50 да 100 планет розных памераў, якія час ад часу сутыкаліся або пакідалі нашу зорную сістэму, і ў рэшце рэшт яна стала такой, якой ёсць. На думку навукоўцаў, знаходка такога метэарыта пацвярджае гэтую тэорыю. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?