19.04.2018 / 15:33

Лукашэнка пра «атручванне Скрыпаляў»: Каментаваць — не мая справа 15

prm.md

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе візіту ў Малдову 19 красавіка адмовіўся каментаваць сітуацыю вакол «справы Скрыпалёў», паведамляюць малдаўскія СМІ.

«Ну каментаваць — гэта не мая праца. Гэта, хутчэй, ваша праца. Таму я не стану гэта каментаваць, па-першае. А па-другое, ці шмат вы ведаеце пра Скрыпалёў, аб напружанні паміж Амерыкай і Расіяй? Напэўна, так, як і я, я крыху больш, вы крыху менш. Наўрад ці мы шмат ведаем і можам разважаць. Глядзіце на рэчы шырэй: цана на нафту вырасла? Вырасла! Далей я не буду працягваць, падумайце», — адказаў ён на пытанне аднаго з журналістаў.

Яго падтрымаў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. «Нам трэба думаць пра тое, каб ураджай быў восенню добры. Гэта важней», — сказаў малдаўскі прэзідэнт.

«І вельмі важна, каб цана нафты для Беларусі і Малдовы ішла ўніз, а не ўверх», — дадаў Лукашэнка.

3
ЗЫГМУСЬ / Адказаць
19.04.2018 / 15:48
Пакуль Пуцін яшчэ метадычку не прыслаў.Таму і не ведае,што казаць
1
dalwitz / Адказаць
19.04.2018 / 15:51
Выпили вина , посеяли поле и поговорили , а хоккей , с хоккеем как в Молдове ?
2
ўантуфры / Адказаць
19.04.2018 / 15:53
Як ты ні нагінайся, а кошт і на нафту, і на газ для цябе будзе ісці уверх і толькі уверх. Чым мацней нагнешся, ты больш будзе кошт. Падлогавай анучы ніхто не плоціць - ёю проста карыстаюцца. А самы галоўны кошт мы ўжо плоцім - сваёй будучыняй, людзьмі.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру