Грамадства1616

Са студэнтамі Брэсцкага ўніверсітэта разбіраліся, чаму яны аддалі подпісы за Балонскі працэс

На мінулым тыдні актывісты арганізацыі «Дзедзіч», якая аб'ядноўвае студэнтаў і выпускнікоў Брэсцкага ўніверсітэта, збіралі подпісы за рэалізацыю дарожнай карты Балонскага працэсу. 

Людзі з «Дзедзіча» думаюць, што балонскія стандарты наблізяць беларускую адукацыю да ўзроўню лепшых еўрапейскіх ВНУ, знішчаць дэпрэсіўныя адукацыйныя практыкі савецкіх часоў. 

«Подпісы збіраліся вакол універсітэцкіх корпусаў і студэнцкіх інтэрнатаў. Большасць студэнтаў станоўча ставілася да рэформаў і падпісывалі петыцыю. Аднак былі тыя, хто лічыў размеркаванне абавязковым, бо, маўляў, у вёсках не хапае спецыялістаў. Трапляліся студэнты, якія лічылі, што Балонскі працэс знізіць якасць адукацыі ў Беларусі: выпускнікі ў Еўрасаюзе куды слабейшыя за нашых. Сустракаліся і скептыкі, якія лічылі, што петыцыя нічога не зменіць, але подпіс ставілі», — інфармуе сайт арганізацыі, сцвярджаецца, што тых подпісаў сабралася тысяча. Іх адправілі ў Міністэрства адукацыі.

Праўда, калі да адміністрацыі студэнцкага гарадка дайшлі чуткі, што студэнты за нешта падпісваліся, пачалі «дзёргаць» стараст груп. 

Вось такую перапіску УКантакце нам пераслаў адзін са студэнтаў з пазнакай «у нас тут жорсткі кіпіш». 

Словы «Не трэба было. Збяру вас на наступным тыдні і патлумачу» напісала сацыяльны педагог аднаго з інтэрнатаў Галіна Карабчук. 

Студэнты сказалі нам, што першапачатковыя прэтэнзіі былі ў тым, што збор подпісаў «не ўзгаднілі», а таксама, што Балонскі працэс — гэта нібыта «пратэст супраць існай сістэмы адукацыі». 

Сама ж тая тлумачальная сустрэча адбылася ўчора, 18 красавіка. 

Яшчэ раней мы спрабавалі былі пагаварыць з Галінай Карабчук, але яна спачатку рабіла выгляд, што не разумее, пра што ідзе гаворка, а потым проста не змагла патлумачыць свае дзеянні. 

А на сустрэчы са студэнтамі, як яны нам расказалі, ужо ніякага радыкалізму не было.

«Нам казалі ў духу «вы павінны ведаць, што вы падпісваеце», вось так. Гэта калі хтосьці не здолеў уцямна патлумачыць, чаму ён падпісаўся. Канкрэтнай нейкай крытыкі не было, было больш шуму напярэдадні. Праўда, усё адно не ясна, навошта нас збіраць і гаварыць пра гэта, калі мы ўсе дарослыя людзі — хто за што хоча, за тое і падпісваецца», — расказалі нам пра змест сустрэчы студэнты. 

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць