19.04.2018 / 21:24

У Барысаўскім раёне двое беспрацоўных спілавалі 12 векавых дрэў 3

Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў накіраваў матэрыялы ў міліцыю для крымінальнай справы па факце незаконнай высечкі на тэрыторыі парку «Вінаградныя слімакі» ў вёсцы Мсціж, які быў закладзены яшчэ ў 19 стагоддзі.

Па словах абаронцаў прыроды, двое беспрацоўных мясцовых жыхароў, каб падзарабіць, спілавалі 12 дрэў, чым нанеслі ўрон.

Ад бензапілы ў батанічным парку пацярпелі 11 вязаў і ясень.

На мужчын наклалі штраф 15 тысяч рублёў. Таксама Барысаўскім РУУС заведзена па гэтым факце крымінальная справа.

2
Гаспадар літоўскі. / Адказаць
19.04.2018 / 22:18
Пад суд !
18
Сяржук / Адказаць
19.04.2018 / 23:01
Гаспадар літоўскі. ,Дык яны ужо не лайдакі,працуюць паціху, навошта іх за краты? Лясы спрадвек дапамагалі мясцовым жыхарам не даць дуба. Даць бізуноу як за панскім часе і адпусціць на усе чатыры бакі.
2
сік / Адказаць
19.04.2018 / 23:56
Я ведаю дзелянкі па некалькі гектароў спіленых лукашэнкамі векавых дубоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру